До́брынка — рака ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Серакаратнянка (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 19 км. Плошча вадазбору 112 км². Выток ракі знаходзіцца каля аграгарадка Літусава. Упадае ў Серакаратнянку за 0,5 км у напрамку на ўсход ад вёскі Добрына.

Літаратура

Ліст карты N-36-37. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1981 г.

Катэгорыя:Рэкі Сенненскага раёна Катэгорыя:Басейн Лучосы