Дабры́ца — рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Уса (прыток Бярэзіны, басейн Дняпра).

Гідраграфія Даўжыня ракі 25 км. Плошча вадазбору 130 км². Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі МарыямпальЛіст карты N-35-94. Выданне 1982 г. Чэрвеньскага раёна (на поўдзень ад аграгарадка Ляды). Упадае ва Усу каля вёсак Вусце і Асмалоўка Бярэзінскага раёна Рэчышча каналізаванае ў верхнім цячэнні. Каля вёскі Рэчкі на рацэ сажалка. Асноўны прыток — рака Узнічы (праваруч).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Чэрвеньскага раёна Катэгорыя:Рэкі Бярэзінскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны