Лаура Ашотаўна Геваркян (; нар. 28 студзеня 1939, Ерэван, Армянская ССР, цяпер Арменія) — армянская актрыса.

Біяграфія У 1962 годзе скончыла акцёрскае аддзяленне Ерэванскага тэатральнага інстытута (курс Армена Гулакяна). Працавала ў тэатры імя Сундукяна. Дэбютавала ў кіно ў 1968 годзе («Новыя прыгоды няўлоўных»). Здымалася галоўным чынам у фільмах свайго мужа.

Была жонкай рэжысёра Эдмонда Кеасаяна, маці кінематаграфістаў Давіда Кеасаяна і Тыграна Кеасаяна.

Узнагароды 1979 — Заслужаная артыстка Армянскай ССР

Літаратура Кино: Энциклопедический словарь / Гл. ред. С. И. Юткевич Москва, Советская энциклопедия, 1987. — с. 91

Спасылкі

Лаура Геваркян на сайце КиноПоиск