Куасі Куаджа (нар. , ) — івуарыйскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў Кот-д’Івуары, а ўлетку 2014 года перайшоў у малдаўскі клуб «Саксан». У першай палове 2015 года гуляў у арэндзе ў румынскай «Астры», улетку вярнуўся ў «Саксан», за які паспеў згуляць у Лізе Еўропы. У ліпені 2015 года разам з таварышамі па «Саксану» Якубам Бамбам і Сенінам Себаі падпісаў кантракт з беларускім клубам «Слуцк»"Слуцк" подписал трех ивуарийцев. У складзе «Слуцка» замацаваўся ў стартавым складзе, па заканчэнні сезону 2015 пакінуў каманду.
У лютым 2016 года стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ», дзе таксама трывала гуляў у аснове. У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель»Ивуариец Куаджо Куасси и ганец Ивенс Адомако прибыли на просмотр в "Гомель", аднак у выніку зноў стаў іграком «Слуцка»Куаджа Куасси вновь стал игроком "Слуцка". Пачатак сезону прапусціў з-за траўмы, а ў маі стаў асноўным правым абаронцам каманды. У чэрвені 2017 года пакінуў «Слуцк»"Слуцк" объявил, что Куасси Куаджа покинул клуб і накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Тамбоў», з якім у ліпені падпісаў кантракт. Аднак, ужо ў жніўні 2017 года пакінуў «Тамбоў», так і не згуляўшы за каманду ніводнага матчу.
У ліпені 2018 года папоўніў склад паўднёваафрыканскага клуба «Кейптаўн Сіці». У лютым 2020 года зноў далучыўся да «Актабэ», якому дапамог вярнуцца ў казахстанскую Прэм’ер-лігу. У лютым 2021 года пакінуў клуб.
Дасягненні Уладальнік Кубка Васьмі: 2018 Пераможца Першай лігі Казахстана: 2020
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Кот-д’Івуара Катэгорыя:Ігракі ФК Актабэ Катэгорыя:Ігракі ФК Кейптаўн Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Тамбоў Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Саксан Катэгорыя:Ігракі ФК Астра Джурджу