Караль Рыпінскі (; , Ажаны — , Вільня) — мастак-партрэтыст і гравёр.

Біяграфія Вучыўся ў Віленскім універсітэце ў Яна Рустэма і Вінцэнта Смакоўскага. Сябраваў з мастаком Валянцінам Ваньковічам. Жыў у Вільні, даваў прыватныя ўрокі мастацтва і працаваў настаўнікам у адной з гімназійRypiński, Karol (мастак ; 1808—1892) (польская мова).

Творчасць Па заканчэнні навучання займаўся стварэннем партрэтаў знаных важных для культуры асоб Віленшчыны, між іншым Юзафа Крашэўскага, Станіслава Манюшкі, Лявона Бароўскага, біскупа Анджэя Бенедыкта Клангевіча, Станіслава Юндзіла і Анджэя Снядзецкага. У супрацоўніцтве з літографамі Юзафам Азямблоўскім і Мацеем Пшыбыльскім партрэты былі распаўсюджаныя вялікімі накладамі.

Таксама ствараў гістарычныя палотны, у тым ліку «Сустрэча Біруты з Кейстутам», ілюстраваў кнігі, між іншым «Гісторыю горада Вільні» Міхала Балінскага. Намаляваў рэлігійныя палотны для касцёлаў баніфратраў і бернардзінаў.

Даваў урокі жывапісу і малюнка. Сярод вучняў — Эдвард Паўловіч.

Літаратура Партрэт Марціна Асорыя-Цяплінскага / Мікола Хаўстовіч // Працы Кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта. ― 2009. ― Вып. 10. ― С. 119―124. (3ОК9088) Allgemeines Lexikon der bildenden Kunstler von der Antike bis zur Gegenwart. Bd. 29/30 / begrundet von Ulrich Thieme und Felix Becker. — Leipzig, 1999. (Год нараджэння: 1808.)

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Літвы Катэгорыя:Мастакі Польшчы