Эдуард Станіслававіч Куфко (, с. Славоціна, Селіжараўскі раён, Цвярская вобласць, РСФСР — , Брэст) — мастак—жывапісец. Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года. Бацька мастака Уладзіслава Куфко.

Біяграфія Вучыўся ў Яраслаўскім мастацкім вучылішчы (1938—1939). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Трапіў у палон, быў зняволены ў нацысцкі канцлагер. Пасля вызвалення з канлагеру рэпрэсаваны. З 1946 па 1953 год вязень ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Жыў у г. Брэсце.

Творчасць З 1956 года ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. З 1992 па 1996 год правёў шэраг персанальных выстаў у Беларусі і ЗША.

Творы знаходзяцца ў найбуйнейшых музеях і карцінных галерэях Мінска, Мастацкім музеі Брэста, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, замежных краін.

Літаратура

Спасылкі «И дольше века длится день…» К 100-летию художника Э.С.Куфко К 100-летию со дня рождения художника Эдуарда Куфко

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Вязні канцлагераў Трэцяга рэйха Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай