Уладзіслаў Барысенка (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца калінкавіцкай «Вертыкалі».

Клубная кар’ера Нарадзіўся ў Калінкавічах, але ў малым узросце пераехаў у Мінск, дзе пачаў займацца футболам у школе «Змена», але пазней перабраўся ў «Дынама». У складзе дынамаўцаў дайшоў да дубля, аднак за асноўную каманду не згуляў.

У жніўні 2016 года стаў іграком мазырскай «Славіі»Владислав Борисенко продолжит карьеру в "Славии". Спачатку гуляў за дубль, але неўзабаве пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. 26 верасня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (0:2), адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі правага абаронцы, і пазней замацаваўся ў стартавым складзе.

У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»Два молодых ивуарийца на просмотре в "Славии". Замацавацца ў асноўным складзе навапалачан не здолеў, выступаў у асноўным за дубль.

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у «Смалявічах» і «Мінску», але беспаспяхова, і ў сакавіку далучыўся да «Ліды». У складзе лідчан стаў выхадзіць на замену, а з чэрвеня не з’яўляўся на полі з-за траўмы. У жніўні 2018 года пакінуў лідскі клубЛесько и Борисенко покидают "Лиду", і ў верасні 2018 года далучыўся да «Чысці».

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку пачаў сезон у складзе клуба «Слонім-2017». У ліпені 2019 года пакінуў слонімскую каманду"Слоним-2017" расторг контракты с Борисенко и Макаровым.

У красавіку 2020 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», дзе гуляў да канца сезона 2020. З лета 2021 года стаў выступаць у Другой лізе за калінкавіцкую «Вертыкаль».

Міжнародная кар’ера 26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Дынама 14 0 2016 (1) дубль Дынама 9 0 2016 (2) Д1 Славія-Мазыр 8 0 2017 (1) Д1 Славія-Мазыр 8 0 2017 (2) Д1 Нафтан 3 0 2018 (1) Д2 Ліда 7 0 2018 (2) Д2 Чысць 4 0 2019 (1) Д2 Слонім-2017 11 0 2020 Д2 Граніт 15 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Вертыкаль Калінкавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск