Яўген Барсукоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».

Клубная кар’ера Выхаванец гомельскага футбола, у 2006 годзе пачаў выступаць за дубль «Гомеля». З 2008 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, але працягваў гуляць пераважна за дубль, у сезонах 2008—2009 правёўшы ў Вышэйшай лізе 9 матчаў. Па выніках сезона 2009 «Гомель» вылецеў у Першую лігу, пасля чаго Барсукоў быў пераведзены ў асноўны склад і дапамог камандзе вярнуць месца ў эліце. У снежні 2010 года падоўжыў кантракт з «Гомелем», але на яго ўжо не разлічвалі ў асноўным складзе, таму нападнік быў аддадзены ў гадавую арэнду ў рэчыцкі «Ведрыч-97». У рэчыцкім клубе здолеў замацавацца ў аснове, пазней арэнда з «Гомеля» была падоўжана.

У ліпені 2013 года вярнуўся з арэнды ў «Гомель», аднак згуляў за каманду толькі адзін матч (21 ліпеня супраць мінскага «Дынама», калі выйшаў на замену ў пачатку другога тайму, але праз паўгадзіны быў заменены), і ўжо ў жніўні канчаткова пакінуў гомельскі клуб, зноў далучыўшыся да «Ведрыча-97» у якасці свабоднага агента. У 2014 годзе дапамог рэчыцкаму клубу (які змяніў назву на «Рэчыца-2014») заняць высокае пятае месца ў Першай лізе, але на наступны год у сувязі з фінансавымі праблемамі клуба пакінуў яго і стаў іграком «Гомельчыгунтранса».

У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова, і пазней зноў стаў іграком «Гомеля». У сезоне 2016 з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і дапамог ёй атрымаць перамогу ў Першай лізе. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «Гомелем». У першай палове сезона 2017 у асноўныў з’яўляўся на полі, выходзічы на замену, у 11 матчах забіў два галы.

У ліпені 2017 года пакінуў гомельскі клуб і неўзабаве стаў іграком магілёўскага «Дняпра», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2018 года на год падоўжыў кантракт з магіляўчанамі. У сезоне 2018 быў трывалым іграком асновы, але не здолеў выратаваць магілёўскую каманду ад вылету ў Першую лігу.

У снежні 2018 года далучыўся да «Смалявічаў». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, з 15 галамі стаў яе найлепшым бамбардзірам у сезоне і дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі».

У чэрвені 2020 года перайшоў у мазырскую «Славію», дзе таксама хутка замацаваўся ў складзе. У сезоне 2021 з шасцю галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У снежні 2021 года падоўжыў кантракт са «Славіяй». У сезоне 2022 быў капітанам мазырскай каманды. У снежні 2023 года пакінуў клуб.

У студзені 2024 года падпісаў кантракт з «Гомелем».

Міжнародная кар’ера Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У 2010 годзе правёў таксама чатыры матчы за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2016

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2006 дубль Гомель 11 2 2007 дубль Гомель 24 2 2008 Д1 Гомель 5 0 2009 Д1 Гомель 4 0 2010 Д2 Гомель 18 1 2011 Д2 Ведрыч-97 29 6 2012 Д2 Ведрыч-97 24 9 2013 (1) Д2 Ведрыч-97 9 3 2013 (сяр.) Д1 Гомель 1 0 2013 (2) Д2 Ведрыч-97 15 5 2014 Д2 Рэчыца-2014 24 4 2015 Д2 Гомельчыгунтранс 30 8 2016 Д2 Гомель 25 10 2017 (1) Д1 Гомель 11 2 2017 (2) Д1 Дняпро 15 0 2018 Д1 Дняпро 29 2 2019 Д2 Смалявічы 27 15 2020 (1) Д1 Смалявічы 11 3 2020 (2) Д1 Славія 12 0 2021 Д1 Славія 28 6 2022 Д1 Славія 24 4 2023 Д1 Славія 22 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр