Ча́мбал () — рака ў Індыі, левы прыток ракі Джамна (басейн ракі Ганг).
Даўжыня ракі каля 830 км. Плошча вадазбору каля 135 000 км². Сярэдні расход вады каля 600 м³/с. Улетку расход вады дасягае 20 000 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на Дэканскім пласкагор’і, у гарах Віндх’я. Рака перасякае плато Малва. Ніжняе цячэнне на Інда-Гангскай раўніне. Вада ракі выкарыстоўваецца на арашэнне. Суднаходная на асобных частках.
На рацэ горад Кота. Паблізу ад горада Рампур вадасховішча і ГЭС.
Літаратура
Спасылкі Chambal River // Encyclopædia Britannica
Катэгорыя:Рэкі Індыі Катэгорыя:Басейн Ганга