Леанід Паўлавіч Валчэ́цкі (, в. Даўгінава, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі тэатральны дзеяч. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963).
Біяграфія Скончыў у 1931 годзе Мінскі педагагічны тэхнікум, а ў 1933 годзе тэатральную студыю пры Беларускім дзяржаўным тэатры ў Віцебску, дзе працаваў з 1931 года. У 1951—1974 гадах дырэктар Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя Ленінскага камсамола Беларусі.
Аўтар кнігі «Гады, спектаклі, ролі…» (1974), артыкулаў па праблемах тэатра.
Літаратура
Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Даўгінаве Катэгорыя:Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа