Мусала () — вяршыня ў Балгарыі, у гарах Рыла, самая высокая на Балканскім паўвостраве (2925 м). Горналедавіковы рэльеф. Складзеная гранітамі. Метэастанцыя. Турызм, альпінізм.
Сярэднія гадавыя тэмпературы: −2.9 °C, сярэдняя тэмпература лютага — −12.0 °C, сярэдняя жніўня — 5,4 °C, абсалютная мінімальная тэмпература −31.2 °C, абсалютная максімальная тэмпература 18,7 °C. У сярэднім 254 дзён у годзе Мусала пакрыта снегам. Пераважаюць паўночна-заходнія вятры.
Горна-лугавыя глебы. Пакрыта ў асноўным альпійскай расліннасцю. У паўднёвай частцы масіва вяршыні знаходзяцца горныя пашы.
Катэгорыя:Горы Балгарыі