Замак Вітаўта — гатычны замак з каменна-цаглянымі сценамі і пяццю вежамі, збудаваны ў Гродне Вітаўтам, у 1398 — ?, замест ранейшага згарэлага замка.

Гісторыя

У 1445 годзе вялікі князь літоўскі Казімір Ягелончык прыняў тут польскіх паслоў, якія прапаноўвалі яму польскую карону, а ў 1492 годзе памёр у замку. Быў перабудаваны ў Стары замак, рэзідэнцыю Стафана Баторыя, у 1570-х — канцы 1580-х.

Рэшткі сценаў былі раскапаны, часткова рэстаўрыраваныя ў канцы 1980-х — пач. 1990-х, зараз знаходзяцца на кансервацыі.

Катэгорыя:Славутасці Гродна Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў гатычным стылі Катэгорыя:Збудаванні Вялікага Княства Літоўскага ў гатычным стылі Катэгорыя:Абарончыя збудаванні Гродна Катэгорыя:Стары замак (Гродна)