Фазлур Рахман Хан (, ) (3 красавіка 1929 — 27 сакавіка 1982) — амерыканскі інжынер-будаўнік, аўтар праектаў чыкагскіх хмарачосаў Віліс Таўэр і John Hancock Center. Выхадзец з Бангладэш, які працаваў на архітэктурную фірму Skidmore, Owings & Merrill, стаў у 1960-я гады найбольш уплывовым спецыялістам у структурным праектаванні вышынных будынкаў.
Біяграфія Фазлур Хан нарадзіўся ў Дацы, на тэрыторыі Усходняга Пакістана (сучасны Бангладэш). Навучаўся ва ўніверсітэце Калькуты і Дакі. Скончыўшы ўніверсітэт Дакі ў 1951 годзе, выйграў прэмію Фулбрайта для таленавітых студэнтаў з калоній, якая дазволіла яму працягнуць адукацыю ў ЗША (універсітэт штата Ілінойс). На працягу трох гадоў Фазлур Хан атрымаў тры дыпломы — магістра і доктара ў структурным праектаванні і магістра тэарэтычнай механікі. У 1955 годзе паступіў працаваць на Skidmore, Owings & Merrill і з тых часоў жыў у Чыкага. У 1970 годзе стаў поўным партнёрам фірмы (і заставаўся адзіным партнёрам «з інжынераў»). За гэты час распрацаваў і ўпершыню рэалізаваў тыпавыя схемы апорных канструкцый, якія сталі стандартамі ў вышынным будаўніцтве — «апорная труба», «труба ў трубе», «труба з нахільнымі брусамі» і да т. п. Дзякуючы Хану, з’явілася магчымасць будаваць вышынныя дамы складаных формаў — піраміды, няправільныя прызмы і г. п. (раней, выбар формаў быў абмежаваны прастакутнымі прызмамі).
Фазлур Хан асабіста спраектаваў дзясяткі будынкаў, у тым ліку: 1964 — DeWitt-Chestnut Apartments, Чыкага. Гэта 43-павярховы жылы дом з маналітнага жалезабетону — першы прыклад канструкцыі «апорнай трубы», у якой апорныя калоны размяшчаюцца толькі па перыметры будынка. 1966—1969 — John Hancock Center, Чыкага. У аснове праекта — прапанова Мікіа Сасакі, у тыя гады яшчэ студэнта. Першы ў свеце вышынны будынак — усечаная піраміда з дыяганальнымі брусамі; на момант пабудовы — другі па вышыні будынак у свеце. 1970—1971 — One Shell Plaza ў Х’юстане (сусветная штаб-кватэра Shell). На момант пабудовы — самы высокі жалезабетоннаы будынак у свеце (218 метраў) і першы ўзор «трубы ў трубе». Пераменны крок калон «апорнай трубы» вырабляе ўражанне хваляў, што бягуць па сцяне. 1970—1973 — Уіліс-таўэр, Чыкага, — на той момант і да 1998 — самы высокі будынак у свеце (галоўны архітэктар Брус Грэм) 1981 — Тэрмінал Хаджу ў аэрапорце караля Абдул-Азіза, Джыда (прэмія Ага-хана за 1983 год, пасмяротна) У аснове будынка — 10 аднолькавых модуляў c 45-метровымі фасадамі, аб’яднаныя гандлёвым пасажам. На момант пабудовы шатровы дах галоўнага будынка, разлічанага на сутачны паток да 80000 пасажыраў, быў самым вялікім у свеце (плошча даху — 40,5 га). Лаўрэат многіх прафесійных прэмій — пры жыцці і пасмяротна, «Будаўнік 1972 года» па версіі Engineering News-Record. Імем Фазлур Хана названая плошча ў Чыкага, якая прымыкае да Sears Tower, а ў самой вежы ў 1987 ўстаноўлена яго статуя.
Памёр 27 сакавіка 1982 года, не дажыўшы 6 дзён да 53-годдзя. Пахаваны ў Чыкага, на могілках Грэйслэнд.
Катэгорыя:Архітэктары паводле алфавіта Катэгорыя:Інжынеры ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты праграмы Фулбрайта