Sphaerosciadium — манатыпны род двухдольных раслін сямейства , які ўключае від Sphaerosciadium denaense (Pimenov & Kljuykov)Sphaerosciadium — The Plant List. Выдзелены расійскімі батанікамі Міхаілам Георгіевічам Піменавым і Яўгенам Васільевічам Клюйковым у 1981 годзеTropicos | Name — Sphaerosciadium Pimenov & Kljuykov.
Sphaerosciadium denaense — вельмі рэдкі рэліктавы відhttp://www.uznature.uz/sites/default/files/imce/Books/Volume_I_Plants_the_Fungi.pdf .
Распаўсюджанне Сустракаецца на скалах.
Адзіны від з'яўляецца эндэмікам УзбекістанаUzbekistan Endemic Vascular Plant Genera Checklist, вядомы з двух участкаў у раёне Гісарскага хрыбта ў Сурхандар'інскай вобласці.
Агульная характарыстыка Полікарпічныя, адзінкава рослыя расліны вышынёй каля 1 м.
Лісце ланцэтападобнае, суцэльнае, даўжынёй 20-30 см, размешчана чаргова.
Суквецце — 10-12-прамянёвы парасон; кветкі без абгортак.
Плод — віслаплоднік двойчатай шарападобнай формы.
Цвіце ў красавіку і маі, плоданасіць у маі. Размнажэнне насеннае.
Ахоўны статус Sphaerosciadium denaense занесены ў Чырвоную кнігу Узбекістана; раней уключаўся ў Чырвоную кнігу СССР. Асноўная пагроза віду — выпас жывёлы.
Па стане на 2009 год у даліне ракі Сангардак (адзін з двух участкаў арэалу віду) было адзначана толькі 70 асобнікаў раслін, аднак ніякіх мер па ахове папуляцыі не прадпрымалася.
Спасылкі
Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Манатыпныя роды раслін Катэгорыя:Флора Азіі