Чыгунка — дарога з рэйкавымі шляхамі, прызначаная для перамяшчэння чыгуначнага .

Чыгункі выкарыстоўваюцца для хуткай перавозкі грузаў і пасажыраў колавымі транспартнымі сродкамі . Для такіх перавозак па чыгунцы прызначаны чыгуначны транспарт.

Паняцце чыгунка абазначае абсталяваную рэйкамі паласу зямлі або паверхні штучнага збудавання (тунэль, мост, эстакада), якая выкарыстоўваецца для руху . Чыгунка можа складацца з аднаго пуці ці некалькіх. Чыгунка бывае з электрычнай, дызельнай, турбіннай, паравой ці камбінаванай цягай. Асаблівы від чыгунак — . Звычайна чыгункі абсталююцца сістэмай сігналізацыі, а чыгункі на электрычнай цязе — таксама кантактнай сеткай. Адрозніваюць чыгункі агульнага карыстання, (пад’язныя шляхі прадпрыемстваў і арганізацый) і гарадскія чыгункі — метрапалітэн і трамвай.

Тэрмін чыгунка таксама выкарыстоўваецца для абазначэння транспартнай чыгуначнай сістэмы па перавозцы пасажыраў і грузаў наогул. Сукупнасць усіх чыгуначных дарог, якія эксплуатуюцца, называецца чыгуначнай сеткай, што з’яўляецца транспартнай сістэмай для перавозкі грузаў і пасажыраў.

Па колькасці шляхоў чыгункі бываюць аднапутныя, двухпутныя і шматпутныя.

Гісторыя

У старажытнасці людзі рабілі драўляныя або каменныя рэйкавыя каляіны, па якіх можна было перасоўваць што-небудзь. У XV стагоддзі з’явіліся чыгунныя рэйкі, па якіх з дапамогай коннай ці канатнай цягі перамяшчалі грузы ў рудніках Англіі, Ірландыі, а пазней — у Францыі, Расійскай імперыі, іншых краінах. У 1820 годзе былі вынайдзены жалезныя рэйкі, якія значна пераўзыходзілі чыгунныя па якасці, што дало імпульс да пабудовы вялікіх чыгунак. З 1825 года ў Англіі на чыгунцы пачынаюць ужываць паравозную цягу (). У 1830 годзе ў Англіі пачала дзейнічаць вялікая , а ў ЗША пачала дзейнічаць . Да 1840 працягласць чыгунак у Вялікабрытаніі склала ўжо 2390 км.

Самай вялікай чыгуначнай сеткай у гісторыі размяшчалі ЗША ў 1916 годзе — 429 тысяч км, пасля чаго яна стала змяншацца.

З 1836 года ў Ніжнім Тагіле пачала дзейнічаць заводская чыгунка, якая злучыла і , на якой выкарыстоўваліся . У 1837 годзе ў Расіі пачалі эксплуатаваць .

Адна з першыхБелорусской железной дороге 150 лет у Расійскай імперыі вузкакалейных чыгунак дзейнічала ў 1840-1860-х гадахРельсы из прошлого на тэрыторыі Старынкаўскага чыгуналіцейнага завода (цяпер Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці), але важна адзначыць, што яна не з’яўлялася дарогай агульнага карыстання, а праходзіла толькі па тэрыторыі прадпрыемства.

У 1851 годзе была пабудавана двухпутная чыгунка Масква — Санкт-Пецярбург.

Чыгуначная сетка сучаснага свету

Паводле даных на 2016 год, агульная працягласць чыгунак свету складала 13,2 млн км, пры гэтым больш за палову іх агульнай даўжыні прыпадала на ЗША, Расію, Канаду, Індыю, Кітай, Аўстралію, Аргенціну, Францыю, Германію і Бразілію. Самая густая чыгуначная сетка знаходзіцца ў Еўропе. Пры гэтым у свеце ёсць велізарныя прасторы, дзе чыгуначная сетка вельмі рэдкая ці ўвогуле адсутнічае .

Характарыстыкі чыгунак Рэйкавая каляіна ўтворана з рэек, шпал, змацаванняў і іншых элементаў, якія разам складаюць верхнюю будову пуці. Верхнюю будову пуці ўкладваюць на земляное палатно, якое ўяўляе сабой загадзя падрыхтаваную паверхню зямлі, што ў сукупнасці са штучнымі збудаваннямі ў месцах скрыжавання чыгуначным пуцём рэк, буйных раўчукоў, яраў і т.д. п. утвараюць

Да асноўных характарыстык рэйкавага шляху адносяць шырыню каляі. Звычайна ў адной краіне прымяняецца аднолькавая шырыня каляіны для ўсёй чыгуначнай сеткі. Аднак сустракаюцца выключэнні з-за гістарычных, тэхнічных або прыродных прычын (напрыклад, на горных дарогах). Адрозніваюць шырокакалейныя (напрыклад, 1520 мм у СССР (і цяпер у краінах, якія раней уваходзілі ў СССР), , ) і вузкакалейныя чыгункі (напрыклад, 762, 891, 914, 1000). Вузкакалейныя дарогі часта пабудаваны як пад’язныя шляхі да прамысловых прадпрыемстваў.

Будаўніцтва чыгунак

У час будаўніцтва чыгунак ажыццяўляюцца два асноўныя віды работ: будаўніцтва землянога палатна і будаўніцтва штучных збудаванняў. На земляных працах выкарыстоўваюць агульную цяжкую тэхніку, такую як экскаватары, бульдозеры, скрэперы і іншыя. Прымяняецца таксама спецыяльная тэхніка, такая як і для кладкі шляху, для баластоўкі шляху і рыхтоўкі рэйкашпальнай рашоткі. Для рамонту чыгунак выкарыстоўваюцца розныя .

Звычайна спачатку будуюць адзін галоўны пуць, а пазней пры неабходнасці, якая выяўляецца падчас эксплуатацый, будуюць другі і больш пуці. Таму на перспектыўных напрамках пры будаўніцтве палатна і штучных збудаванняў прадугледжваюць магчымасць у далейшым пракладкі другога пуці і павелічэння плошчы чыгуначных станцый.

Крыніцы

Літаратура

Чыгунка ў БСЭ . Чыгунка ў Чыгуначным энцыклапедычным слоўніку. Чыгунка ў .

Катэгорыя:Чыгуначны транспарт Катэгорыя:Чыгуначная інфраструктура