Гія Гурамавіч Панчулідзэ (; нар. , , Грузінская ССР) — грузінскі савецкі футбаліст, пазней — беларускі футбольны трэнер.

Біяграфія Бацька, Гурам Панчулідзэ, працаваў на аўтазаводзе ў Кутаісі, дзе выпускалі савецкія велікагрузы «Калхіда».

У восьмым класе пачаў трэніравацца разам з дарослымі футбалістамі, гуляў за каманду свайго раёна.

Вучыўся ў Кутаіскім педагагічным інстытуце, які скончыў у 1986 годзе. Майстар спорту СССР.

Ажаніўся з беларускай, з якой пазнаёміўся падчас футбольнай камандзіроўкі ў БеларусьМячик… над колыбелью . Пасля распаду СССР пераехаў жыць на радзіму жонкі і асеў у Мар’інай Горцы.

Кар’ера

Клубная Гуляў у кутаіскім «Тарпеда» (1981—1983), якое выступала ў Вышэйшай і Першай лігах чэмпіянату СССР. Пасля сыходу з «Тарпеда» выступаў за «Лакаматыў» Самтрэдыя (1983), «Мешахтэ» Ткібулі (1984—1986), у якім завяршыў кар’еру іграка.

Трэнерская З 2000 года працуе ў Пухавіцкай ДЮСШ трэнерам па футболе. У 2008 годзе выхаванцы Гіі Панчулідзэ 1994 года нараджэння сталі пераможцамі першынства Мінскай вобласці па футболе.

У 2015 годзе, калі мар’інагорская «Вікторыя» пасля доўгага перапынку заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, Гія Панчулідзэ стаў асістэнтам галоўнага трэнера Васіля Матусевіча, а ў 2016 годзе ўзначальваў каманду.

Дасягненні

Трэнерскія Уладальнік Кубка Мінскай вобласці (1): 2015

Крыніцы

Спасылкі

Старонка на сайце Пухавіцкай ДЮСШ Прадстаўленне «Вікторыі» да сезону 2016 Мячик… над колыбелью

Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Ігракі ФК Мешахтэ Ткібулі Катэгорыя:Ігракі ФК Самтрэдыя Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Кутаісі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Майстры спорту СССР Катэгорыя:Пухавіцкая ДЮСШ