Іван Фёдаравіч Мічурын (, -) — архітэктар, які працаваў у стылі рускага барока, пераважна ў Маскве.

Пасля пажару 1737 года ў Маскве кіраваў аднаўленнем амаль усіх крамлёўскіх цэркваў і ўрадавых будынкаў, у прыватнасці Мікольскай вежы Маскоўскага Крамля і храма Васіля Блажэннага. Яму належыць праект шмат'яруснай званіцы з калонамі розных ордэраў (званіца царквы Параскевы Пятніцы на Пятніцкай вуліцы, знішчаная ў 1930-х гадах).

Мічурын быў кіраўніком будаўніцтва Марыінскага палаца і Андрэеўскай царквы ў Кіеве, якія будаваліся па праектах Барталамеа Растрэлі.

У 1749—1758 гадах будаваў сабор Свенска-Успенскага манастыра, кіраваў будаўніцтвам царквы Троіцы Жываначальнай на Арбаце (не захавалася), а таксама пабудовамі ў Златавустаўскім манастыры (не захаваліся, знесены ў 1933 г.) у Маскве.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары барока Катэгорыя:Архітэктары XVIII стагоддзя