Задарскі ўніверсітэт (, )— універсітэт у харвацкім горадзе Задар. Першы ўніверсітэт заснаваны ў 1396 годзе, сучасны — у 2003 годзе.

Гісторыя Згодна з асобнымі крыніцамі, у 1396 годзе дамініканцы заснавалі ў Задары вышэйшую багаслоўска-філасофскую школу тыпу агульных даследаванняў. У 1553 годзе гэта ўстанова стала называцца ўніверсітэт Джадзерціна і нават атрымала права прысуджаць навуковыя ступені. У 1806—1807 гадах, пры Напалеоне, вышэйшая школа дэградавала да ліцэя. У 1955 годзе тут быў заснаваны філасофскі факультэт — першы харвацкі ўніверсітэцкі інстытут, які знаходзіўся за межамі Заграба. 4 ліпеня 2002 года харвацкі парламент прыняў пастанову аб заснаванні ўніверсітэта. 25 сакавіка 2003 года адбылося першае пасяджэнне ўніверсітэцкага савета, на якім быў зацверджаны статут гэтай ВНУ.

Структура Універсітэт Задара складаецца з 21 дэпартамента (аддзела): Дэпартамент англістыкі Дэпартамент археалогіі Дэпартамент бібліятэказнаўства Дэпартамент антрапалогіі і сацыяльна-культурнай антрапалогіі Дэпартамент франкараманістыкі Дэпартамент геаграфіі Дэпартамент германістыкі Дэпартамент гісторыі Дэпартамент інфармацыі і камунікацыйных навук Дэпартамент італьяністыкі Дэпартамент класічнай філалогіі Дэпартамент харватыстыкі і славістыкі Дэпартамент гісторыі мастацтваў Дэпартамент лінгвістыкі Дэпартамент марскіх спраў Дэпартамент міжземнаморскай аквакультуры Дэпартамент педагогікі Дэпартамент філасофіі Дэпартамент псіхалогіі Дэпартамент адукацыі і пачатковай адукацыі Дэпартамент сацыялогіі Дэпартамент эканомікі

Літаратура Cepulo, Dalibor. Legal Education in Croatia from Medieval Times to 1918: Institutions, Courses of Study, Transfers // Pokrovac, Zoran (Hrsg.). Juristenausbildung in Osteuropa bis zum Ersten Weltkrieg, Rechtskulturen des modernen Osteuropa, Bd. 3, Vittorio Klostermann, 2007, ISBN 978-3-465-04037-8, S. 95, Fn. 32. Ridder-Symoens, Hilde de (ed.). A History of the University in Europe. Vol. 1: Universities in the Middle Ages, Cambridge University Press, 1992, ISBN 0-521-36105-2, p. 62-65, 80-89.

Спасылкі Афіцыйная старонка Факультэт лінгвістыкі ўніверсітэта

Катэгорыя:Задар Катэгорыя:Універсітэты Харватыі