Палічка () — возера на поўначы Сербіі, у аўтаномным краі Ваяводзіна. Знаходзіцца за 8 км на ўсход ад горада Субаціца, каля горада Паліч. Уваходзіць у склад парку прыроды «Паліч».

Плошча паверхні 4,2 км². Даўжыня 4,5 км, найбольшая шырыня 1 км. Найбольшая глыбіня 3,5 м, сярэдняя — 1,9 м.

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Возера з'яўляецца папулярным месцам адпачынку.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Сербіі