Дуды́пта — рака ў Таймырскім Далгана-Ненецкім раёне Краснаярскага края Расіі, правы прыток ракі Пясіна (Енісейская басейнавая акругаРека Дудыпта // Государственный водный реестр РФ, басейн Карскага мора).
Даўжыня ракі 687 км. Плошча вадазбору 33 100 км². Сярэдні расход вады 455 м³/с. Пачынаецца з возера Макар (Дудыптскія азёры). Працякае па Паўночна-Сібірскай нізіне праз возера без назвы, азёры Вялікая Губа, Малая губа, Хатастан. Суднаходная на адлегласці 150 км ад вусця. Рака багатая рыбай.
Літаратура
Спасылкі Река Дудыпта // Государственный водный реестр РФ Дудыпта // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Дудыпта // Словарь «География России». — М.: Большая Российская энциклопедия. Главный редактор А. П. Горкин. 1998.
Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Басейн Карскага мора