Аляксандар Мо́йзес (; 4 верасня 1906, Клостэр-Кюхарн, Аўстра-Венгрыя, цяпер , Славакія — 20 лістапада 1984, Браціслава, Чэхаславакія, цяпер Славакія) — славацкі арганіст, дырыжор, кампазітар і педагог.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і кампазітара і педагога Мікулаша Мойзеса (; 1872—1944). Скончыў Браціслаўскую кансерваторыю. У 1925—1929 гадах вучыўся ў Пражскай кансерваторыі ў , (кампазіцыя), Отакара Острчыла (дырыжаванне). У 1928-1930 удасканальваўся ў Віцезслава Новака. З 1929 года выкладаў у Вышэйшай школе выканальніцкага мастацтва ў Браціславе, з 1949 года — прафесар, у 1965—1971 гадах — рэктар. У 1937—1948 працаваў галоўным музычным рэдактарам Браціслаўскага радыё. У 1969—1970 гадах — старшыня Саюза славацкіх кампазітараў. Выступаў у друку як музычны крытык. Займаўся апрацоўкай славацкіх народных песень; пісаў музыку для тэатра і кіно.
Сачыненні сімфонія № 1 (1927) сімфонія № 2 (1932, 2-я рэдакцыя 1941) сімфонія № 3 (1937) сімфонія № 4 (1941, 2-я рэдакцыя 1947) сімфонія № 5 «Памяці дарагога бацькі» (1948) сімфонія № 6 «Піянеры» (1950) сімфонія № 7 (1957) сімфонія № 8 (1968–69) сімфонія № 9 (1971) сімфонія № 10 (1977–78) сімфонія № 11 сімфонія № 12 сімфанічная ўвертура № 1 (1929) сімфанічная ўвертура № 2 (1934) драматычная ўвертура «Нікола Шугай» (1934) сюіта «Уніз па рацэ Вага» (1935-45) «Тры музычныя эскізы пра Браціславу» сімфанічная паэма «Сябры Янашака» сімфанічная паэма «Танцы з Тройскай даліны» «Лютаўская ўвертура» канцэрціна для фартэпіяна з аркестрам (1939) квінтэт для медных духавых інструментаў струнны квартэт квартэт для драўляных духавых інструментаў п'еса для фартэпіяна сцэнічная кантата «Святаплук» (1935) сцэнічная кантата «Пунсовы світанак — новая вёска» (1949) кантата «Дэмантаж» (1959, другая рэдакцыя — «Баладная кантата») цыкл песень з аркестрам «Дарога» (1932-42)
Узнагароды 1956 — Дзяржаўная прэмія ЧССР імя К. Готвальда (кантата «Дэмантаж») 1966 — Народны артыст ЧССР
Літаратура Малая советская энциклопедия, 3-е издание. / Главный редактор Б. А. Введенский., Т. 6. — М., БСЭ, 1958. — с. 102. Музыкальный энциклопедический словарь / Гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 350 — ISBN 5-85270-033-9
Спасылкі
Катэгорыя:Народныя артысты Чэхаславакіі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі Катэгорыя:Музычныя крытыкі Славакіі Катэгорыя:Выпускнікі Браціслаўскай кансерваторыі Катэгорыя:Выкладчыкі Вышэйшай школы выканальніцкага мастацтва ў Браціславе Катэгорыя:Члены Саюза славацкіх кампазітараў