БМАgroup (Беларуская музычная альтэрнатыва) — беларуская музычная арганізацыя, створаная ў 1996 годзе. Галоўнай мэтай з’яўлялася прапаганда беларускай музыкі. За час існавання ёю былі выдадзены запісы айчынных музыкаў: як маладых калектываў, так і твораў мэтраў сучаснай і класічнай музыкі. «БМАgroup» таксама з’яўлялася арганізатарам беларускіх канцэртаў і фестываляў. Уладальнік спецыяльнага прыза на ад часопіса «Музыкальный журнал» на Рок-каранацыі-2001 за складанку «Hard Life Heavy Music I».
Гісторыя Кіраўніком лэйбла з’яўляўся Віталь Супрановіч. За 15 гадоў існавання лэйбл самастойна выдаў 154 дыскі і ў выданні каля 100 прымаў партнёрскі ўдзел. У межах свайго афіцыйнага сайта друкаваў рэцэнзіі на свае рэлізы, хіт-парады, mp3-базы. Была складзена дамова аб сумеснай вытворчасці музычных рэлізаў з кампаніяй «Вігма». Апошнім дыскам, які выйшаў пад шыльдай лэйбла, стаў альбом «Белая вада» гурта Крама.
Выканаўцы Выдадзены альбомы беларускіх гуртоў: Глюкі Мясцовы час BLAGI MAT!!! DeadMarsh Indiga Mauzer Neuro Dubel PANaNieba Partyzone Sciana Tarpach Znich Лэйбл выдаў серыю беларускамоўных метал-зборнікаў «», а таксама зборнік «» .
Ацэнкі Алег Клімаў, рэдактар «Музыкальной газеты», даволі крытычна ацаніў каталог лэйбла станам на пачатак 2003 года.
Спасылкі БМАgroup на Experty.by БМАgroup на Prastora.by БМАgroup на Knihi.by БМАgroup на Discogs
Катэгорыя:Музычныя лэйблы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:1996 год у Беларусі