Лангедок-Русільён () — рэгіён на поўдні Францыі. Галоўны горад — Манпелье. Насельніцтва — 2,548 млн чалавек (9-е месца сярод рэгіёнаў).

Геаграфія Плошча тэрыторыі 27 376 км². Рэгіён уключае дэпартаменты Гар, Лазер, Эро, Од і Пірэнеі Усходнія. Праз яго працякаюць рэкі Эро, Рона.

Гісторыя У выніку Альбігойскіх войн (1209—1229 гг.) Тулузскае графства трапляе ў залежнасць ад каралеўства Францыя. Пасля смерці апошняга графа Тулузскага Раймунда VII (1249 г.) кіраванне тэрыторыямі пераходзіць яго дачцэ Жанне і яе мужу Альфонсу Пуацье — брату французскага караля Людовіка IX. Паколькі яны памерлі бяздзетнымі (1271 г.), улада над землямі цалкам засяродзілася ў руках французскіх каралёў.

Спасылкі

Site officiel du conseil régional Languedoc-Roussillon Préfecture Languedoc-Roussillon Paysages et découverte de la Lozère-Gévaudan en photos ! Environnement en Languedoc-Roussillon ! Languedoc-Roussillon Guide The Languedoc for visitors

Катэгорыя:Рэгіёны Францыі