Андрэй Міхайлавіч Пінчук (27 ліпеня 1913, в. Рассвет, , Гомельская вобласць — 24 снежня 1944) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (28 красавіка 1945 года) (пасмяротна).

Біяграфія Пінчук А. М., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў вёсцы Рассвет ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямі класаў Парычскай сярэдняй школы працаваў загадчыкам магазіна, а затым старшыной сельпо Кастрычніцкага райспажыўсаюза. У Чырвонай Арміі служыў у 1935—1938 гадах і зноў з чэрвеня 1941 года.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, Варонежскім і 2-м Украінскім франтах. У 1944 годзе скончыў 2 курсы Ваеннай акадэміі бранятанкавых і механізаваных войскаў і вярнуўся на фронт.

Гвардыі маёр Пінчук камандаваў танкавым батальёнам () на 2-м Украінскім фронце. 20 жніўня 1944 г. падчас Яска-Кішынёўскай аперацыі яго падраздзяленне прарвала абарону праціўніка на паўночны захад ад горада Ясы, адкрыўшы тым самым шлях для наступу .

Перайшоўшы праз Паўднёвыя Карпаты, танкавы батальён Пінчука ў ходзе і аперацый выйшаў на подступы да Будапешту. 5 снежня 1944 года танкісты прарвалі абарону ворага на паўночным усходзе ад венгерскай сталіцы, і, пераадолеўшы цяжкапраходную мясцовасць, выйшлі да Дунаю. За перыяд з 5 па 24 снежня батальён пад камандаваннем гвардыі маёра А. М. Пінчука нанёс ворагу вялікія страты як у баявой тэхніцы, так і ў жывой сіле: было знішчана 8 танкаў, 77 гармат, 195 кулямётаў, 64 мінамёта. 24 снежня 1944 года Пінчук загінуў у баі. 28 красавіка 1945 года Пінчуку А. М. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Першапачаткова А. М. Пінчук А. М. пахаваны ў горадзе Ясберэнь на плошчы Апонь. Пазней быў перапахаваны ў горадзе Балта Адэскай вобласці.

Памяць Імем Пінчука А. М. была названая вуліца ў яго роднай вёсцы Рассвет. У Парычах на будынку сярэдняй школы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Узнагароды Герой Савецкага Саюза (28 красавіка 1945 года). Ордэн Леніна. Тры ордэны Чырвонага Сцяга. Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені.

Літаратура  — С. 376. Навечно в сердце народном. — Мн., 1984. — С. 411—412.

Спасылкі

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Венгрыі Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Маёры СССР