Да́нчык, сапр. Багдан Андрусішын (, ) — беларускі спявак, журналіст і грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся, вучыўся і пражыў большую частку жыцця ў Нью-Ёрку. Яго бацька Паўло — украінец, а маці Юлія — беларуска. З дзяцінства Данчык ведаў і беларускую, і ўкраінскую мовы.
Калі яму было 16 год, трапіў на канцэрт «Песняроў» — ансамбль гастраляваў у Амерыцы. А ўжо праз год Данчык запісаў свой першы альбом, які стаў першым беларускім дыскам у ЗША.
thumb|left|180px|Аўтограф Данчыка
У 1981 скончыў факультэт журналістыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта.
У 1989 наведаў Беларусь, дзе выступіў з канцэртамі. Тады Данчык выступаў таксама і ў Вільні. Другі раз наведаў з канцэртамі Беларусь у 1996. У 1997 заявіў, што спыняе сваю музычную кар’еру.
Асноўным заняткам Данчыка стала журналістыка. Супрацоўнік, намеснік дырэктара Беларускай службы Радыё «Свабода». Жыве ў Празе.
Дыскаграфія Беларусачка (1977) Мы адной табе належым (з Леанідам Барткевічам, 1985) Я ад вас далёка (1985) Калядныя песьні (1997)
Узнагароды Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Сям’я Мае старэйшага брата Юрку, які працаваў у дзяржаўных органах ЗША.
Бабуля Данчыка — Яніна Каханоўская (1909—2005), пляменніца ўтваральнікаў Беларускай народнай рэспублікі Антона і Івана Луцкевічаў. У дзяцінстве даглядалася Максімам Багдановічам, ведала Янку Купалу, была найбліжэйшай сяброўкай Наталлі Арсенневай, працавала ў Нью-Ёрскім бюро Радыё Свабода
Прабабуля Данчыка — Эмілія Луцкевіч-Шабуня (1886—1974), малодшая сястра Антона і Івана Луцкевічаў.
Гомасексуал. Зрабіў публічны камінг-аўт у 2019 годзе ў інтэрв’ю Радыё «Свабода»Данчык прызнаўся, што ён гей, і расказаў пра першы сексуальны вопыт з школьнай настаўніцай.
Зноскі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нью-Ёрку Катэгорыя:Журналісты Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША