Мікалай Макаравіч Гуткоўскі (, в. Забелы, Мінскай губерні, цяпер Слуцкі раён Мінскай вобл. — ) — беларускі юрыст, публіцыст.
Біяграфія Брат графіка Паўла Гуткоўскага. У 1907—1908 гадах настаўнічаў у мястэчку Багушэвічы Мінскай губерні. Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1912). Пасля — служачы ў Варшаве, Маскве.
Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны; юрысконсульт штаба Румынскага фронту. У 1917—1919 гадах удзельнічаў у стварэнні беларускіх арганізацый у Адэсе. Пэўны час знаходзіўся ў складзе войскаў Врангеля ў Крыме. З чэрвеня 1921 года ў Мінску. Працаваў у Наркамаце асветы БССР; адначасова з 1922 года навуковы супрацоўнік Інбелкульта, выкладчык БДУ. У 1924—1925 гадах — супрацоўнік Пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР. Пасля працаваў У СНК БССР.
Арыштаваны ДПУ БССР у 1930 годзе па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У 1934—1937 гадах выконваў абавязкі загадчыка Фундамэнтальнай бібліятэкі БДУ. У 1937 годзе загадчык бібліятэкі Маскоўскага інжынерна-эканамічнага інстытута імя Арджанікідзэ. 17 лістапада 1937 года арыштаваны паўторна, асуджаны за ўдзел ў антырэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі, растраляны ў Маскве на палігоне «Камунарка» ў лютым 1938 годаhttp://base.memo.ru/person/show/2640404. Рэабілітаваны ў 1959 годзе.
Дзейнасць Даследаваў крыніцы заканадаўства БССР, функцыянаванне цэнтральных органаў улады. Удзельнічаў у распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў па гісторыі беларускай культуры пачатку ХХ ст.
Бібліяграфія Мікола Гуткоўскі. Беларуская праўная тэрміналёгія. Менск. 1927. 13 с.
Літаратура
Круталевіч В. А. Юрыдычныя даследаванні // Інстытут Беларускай культуры. — Мн., 1993; Лінгвістыка 1920-х: тэрміналёгія, лексыкаграфія, правапіс, фармаваньне літаратурнай мовы. ARCHE 2010, № 11. С. 45
Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім раёне Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Юрысты паводле алфавіта Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»