Яфім Абрамавіч Гальперын (каля 1855, — пасля 1924) — рэвалюцыянер-народнік, публіцыст.

Біяграфія Вучыўся ў Мінскай гімназіі. У 1874 далучыўся да ідэй народніцкага сацыялізму і ў 1875-76 з мэтамі «лятучай прапаганды» накіраваўся ў Смаленскую і Тульскую губерні. Вярнуўся ў Мінск, супрацоўнічаў з землявольскім гуртком М. Велера. Пасля расколу «Зямлі і волі» далучыўся да «Чорнага перадзелу», кіраваў яго гуртком у Гродне. З канца 1881 у Мінску, уваходзіў у нарадавольскі гурток Я. Хургіна, з 1885 — у гурток І. Гурвіча. Супрацоўнічаў з газ. «Минский листок».

Адзін са стваральнікаў Рабочай партыі паліт. вызвалення Расіі.

Арыштаваны ў маі 1900 і пасля 14-месячнага зняволення сасланы на 5 гадоў у Сібір.

У 1924 напісаў успаміны пра сваю рэвалюцыйную дзейнасць у 1874—1918 (рукапіс у НАРБ). Далейшы лёс невядомы.

Літаратура Лосинский Н.Б. Революционно-народническое движение в Белоруссии, 1870-1884. Мн., 1983 ЭГБ, т. 2.

Крыніца

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі