Іван Стэфановіч Нікалаеў (28 мая 1916, — 11 красавіка 1945, пас. Ланжгат, цяпер Бржэцлаў, , Чэхія) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (15 мая 1946 года) (пасмяротна).
Біяграфія Нікалаеў І. С., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў Клімавічах у сям'і служачага і скончыў сем класаў. У Чырвоную Армію ўступіў у 1934 годзе, скончыўшы ў 1939 годзе Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу.
Апынуўшыся на фронце Вялікай Айчыннай вайны ў лістападзе 1942 года, Нікалаеў з'яўляўся камандзірам эскадрыллі 90-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка (4-я гвардзейская штурмавая авіяцыйная дывізія, , 2-й Украінскі фронт). Усяго на рахунку лётчыка, які меў ужо званне гвардыі маёра, было 135 баявых вылетаў, прычым у 109 з іх ён быў вядучым груп. Падчас гэтых вылетаў Нікалаеў здолеў нанесці значны ўрон як баявой тэхніцы, так і жывой сіле праціўніка. Пры выкананні чарговага баявога задання ў раёне пасёлка Ланжгот (Чэхаславакія) 11 красавіка 1945 года лётчык загінуў.
15 мая 1946 года Нікалаеву І. С. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).
Узнагароды Герой Савецкага Саюза (15 мая 1946 года); ордэн Леніна; два ордэна Чырвонага Сцяга; ордэн Багдана Хмяльніцкага 3 ступені; ордэн Аляксандра Неўскага; ордэн Айчыннай вайны 1 ступені; медалі.
Памяць Імем І. С. Нікалаева былі названы вуліца і школа № 2 у горадзе Клімавічы.
Літаратура
Навечно в сердце народном. — Мн., 1984. — С. 380.
Спасылкі
Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны