Аляксандр Іванавіч Вальковіч ( — , Менск, НКУС) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія З праваслаўных сялян беларусаў Гродзенскай губерні. Месца нараджэння пэўна не вядома, паводле «Книги памяти жертв политических репрессий Республики Башкортостан» — у Літве.

У 1914—1915 гадах працаваў у віленскім аддзяленні Дзяржаўнага зямельнага банка.

У пачатку 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі ў Саратаве (некаторыя выданні памылкова даюць Тамбоў). Здаў іспыт на правы вольнапісанага 2-га разраду ў і 11 верасня 1915 года, падчас прызыву ратнікаў (прызнаных нягоднымі да службы ў мірны час або з адтэрміноўкай) залічаны ў 90-ы пяхотны запасны батальён, які дыслакаваўся ў Саратаве. 2 сакавіка 1916 года камандзіраваны ў Тыфліс для паступлення ў школу прапаршчыкаў, 26 красавіка залічаны ў Гарыйскую школу прапаршчыкаў, 10 ліпеня 1916 года «за старанную службу і поспехі ў занятках» узведзены ў младшыя ўнтэр-афіцэры. Па сканчэнні паскоранага курсу школы, 15 ліпеня 1916 года ўзведзены ў прапаршчыкі і накіраваны ў распараджэнне начальніка штаба Туркестанскай ваеннай акругі. Служыў у 5-м Сібірскім стралковым запасным палку ў Ашхабадзе.

З 1918 года ў Мінску. Член БПС-Р. Прадстаўнік БНР пры ўрадзе Грузіі, міністр фінансаў БНР. У час польскай акупацыі Беларусі ў 1919—1920 гадах арыштоўваўся, уцёк за мяжу.

У 1924 годзе жыў у Коўне (праспект Вітаўта, 130), выдаваў пашпарты БНР, імаверна, ад імя Рады народных міністраў БНР пад старшынствам Аляксандра Цвікевіча. У верасні 1924 года Вацлаў Ластоўскі і Клаўдзі Душэўскі апублікавалі сумесную заяву пра непаўнамоцнасць Рады пад старшынствам Цвікевіча«Lietuva», 24.09.1924.. У лістападзе 1924 года літоўская крымінальная паліцыя прыцягнула Аляксандра Вальковіча да адказнасці за незаконнае карыстанне імем прадстаўніка БНР і незаконную выдачу пашпартоў БНР, справа перададзена ў пракуратуруДело о белорусских паспортах // «Эхо» (Ковно), 13 11.1924..

У снежні 1925 года вярнуўся ў Мінск, імаверна, разам з Аляксандрам Цвікевічам. Працаваў інспектарам у Наркамаце фінансаў БССР, адначасова ў Наркамфіне кансультантам працаваў Цвікевіч.

Падчас «чысткі» апарату Наркамфіна ў сакавіку 1930 года звольнены з работы. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы АДПУ СССР ад 10.4.1931 года сасланы на 5 гадоў у Белябей (Башкірская АССР). Арыштаваны 25.5.1937 года НКУС Башкірскай АССР па абвінавачанні ў належнасці да «Польскай арганізацыі вайсковай». На час другога арышту планавік арцелі імя 6-га з’езда Саветаў. Асуджаны 28.10.1937 года «» (наркамам унутраных спраў і пракурорам СССР) за «антысавецкую арганізацыю і прапаганду» да расстрэлу. Расстраляны 4.11.1937 года. Па першым прысудзе рэабілітаваны 10.6.1988 года, па другім прысудзе — 26.4.1989 года.

Крыніцы

Літаратура

Міхнюк У. Вальковіч // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.

Спасылкі

Катэгорыя:Расстраляныя Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі» Катэгорыя:Міністры фінансаў БНР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)